Папа Францішак сярод імён прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міру | Друк |
10.03.2014 12:07

Дырэктар Нобелеўскага інстытута Гейр Лундэстад аб'явіў 278 імён прэтэндэнтаў на атрыманне вядомай прэміі. Сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію міру адзначаны Уладзімір Пуцін і Папа Францішак.

Таксама сярод намінантаў указаны былы супрацоўнік спецслужб ЗША Эвард Сноўдэн і маладая праваабаронца з Пакістана Малала Юсафзай, на якую здарылася нападзенне талібамі за яе намаганні ў вобласці пашырэння доступу да адукацыі жанчынам.

 

47 з 278 кандыдатаў — арганізацыі.

Паводле Vatican Insider, (AYU)
 
© 2003-2024 Catholic.by