Патрыярх Маскоўскі павіншаваў Папу Францішка з гадавінай абрання на Святы Пасад | Друк |
14.03.2014 14:39

“Першы год Вашага Пантыфікату быў пазначаны вялікімі надзеямі і важнымі пачынаннямі ў Рыма-Каталіцкім Касцёлe, - адзначае Патрыярх Кірыл у віншаванні. – Імкненне Вашай Святасці зрабіць прысутнасць евангельскіх ідэалаў у жыцці сучаснага грамадства больш відавочнай ужо прыносіць свае добрыя плёны. Ваш клопат і ўвага да патрабуючых і абяздоленых нагадваюць людзям пра абавязак братэрскай любові, пра неабходнасць добрымі справамі выяўляць салідарнасць у адносінах да тых, хто знаходзіцца ў патрэбе”.

Кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы нагадвае, што ў мінулым годзе “атрымалі далейшае развіццё двухбаковыя адносіны паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Рыма-Каталіцкім Касцёлам”. Патрыярх з задавальненнем адзначае “высокую ступень ўзаемаразумення і імкненне з абодвух бакоў да ўмацавання праваслаўна-каталіцкага супрацоўніцтва ў імя сцвярджэння хрысціянскіх духоўна-маральных каштоўнасцяў у сучасным свеце, абароны прыгнечаных і служэння бліжнім”.

Іерарх жадае Пантыфіку “душэўных і цялесных сіл, міру, радасці і дапамогі” ад Бога ў служэнні.

Паводле сайта Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by