Апублікавалі дзённікі Папы Яна XXIII | Друк |
17.03.2014 11:48

У Італіі выдадзены дзённікі Папы Яна Паўла XXIII (1958-1963). Збор у 10 тамах быў прадстаўлены 15 сакавіка ў паўночна-італьянскім Бергамо. Запісы ахопліваюць перыяд з 1895 па 1963 г., г. зн. вялікую частку жыцця Яна XXIII і ўвесь яго Пантыфікат.

Дзённікі дазваляюць пакрокава прасачыць дзейнасць Анджэло Ронкалі, калі ён быў святаром, дыпламатам, Папам. Выданне ўяўляе асаблівую цікавасць для даследчыкаў Другога Ватыканскага Сабору, піша kipa/apic.

Прэзентацыя арганізавана «Fondazione Giovanni XXIII», дыяцэзіяй Бергамо і інстытутам рэлігіязнаўства Балоніі.

Як паведаміў Ватыкан, дзённікі на італьянскай мове будуць перададзены ва ўсе нунцыятуры і аддадзены ў дар каля 300 нацыянальным і спецыялізаваным бібліятэкам, якія займаюцца даследаваннем жыцця і твораў Папы Яна XXIII.

Паводле sedmitza.ru, AYU

 
© 2003-2024 Catholic.by