У Парыжы анархісты апаганілі базыліку Сакрэ-Кёр | Друк |
20.03.2014 14:00

Анархісты апаганілі ўвечары  19 сакавіка Сакрэ-Кёр на Манмартры, адзін з галоўных сімвалаў хрысціянства ў Парыжы.

На дзвярах і ўнутры святыні намалявалі лозунгі вялікіх памераў, якія заклікаюць да  падпалу капліцы і звяржэння ўсялякай улады. Пра прафанацыю базылікі паведаміла Радыё Нотр-Дам, радыёстанцыя архідыяцэзіі ў Парыжы,выказваючы здзіўленне, што як сродкі масавай інфармацыі, так і палітычныя дзеячы ігнаруюць гэтае пытанні.

Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
 
© 2003-2024 Catholic.by