Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
З’явілася багаслоўская кніга пра ўклад чорнаскурых католікаў у гісторыю Касцёла
03.04.2014 12:23

Чарнаскурыя католікі з самага пачатку існавання Касцёла прысвячалі яму свае таленты і аддавалі жыцці за веру, сцвярджае каталіцкі пісьменнік-тэолаг Каміла Браўн. «“Чорны” каталіцызм не з’яўляецца чымсьці новым. З самага пачатку людзі з іншым колерам скуры былі ўцягнутыя ва ўлонне Паўсюднага Касцёла», — распавяла доктар Браўн, аўтар кнігі «Афрыканскія святыя: гісторыі Афрыкі».

Браўн адзначае, што гісторыя ўцягнутасці чарнаскурых у арбіту Касцёла бярэ пачатак яшчэ з часоў Дзеяў Апосталаў, калі апостал Філіп прапаведаваў Евангелле эфіопу, які , «узрадаваны, вярнуўся дадому». Што, на думку вучонай, сведчыць аб тым, што Евангелле і пасланне Езуса Хрыста з самага пачатку дасягнула Афрыкі.

Браўн таксама нагадала пра чарнаскурых пакутнікаў у імя Касцёла.

У кнізе Камілы Браўн налічваецца больш за 400 чарнаскурых, прызнаных святымі. Пры гэтым яе асабістыя падлікі перавышаюць лічбу 700, хоць расавая прыналежнасць некаторых святых аспрэчваецца. «Яны былі звычайнымі мужчынамі і жанчынамі, як мы, якія спрабавалі любіць Езуса. Многія з іх сталі пакутнікамі», — адзначае Браўн.

Першымі прызнанымі пакутнікамі ў Афрыцы лічацца св. Спэратус і яго таварышы. Тры Папы Рымскія таксама былі выхадцамі з Афрыкі: Віктор I, Геласій I і св. Мільтыяд, распавядае Каміла Браўн.

З чарнаскурых, нядаўна прызнаных святымі, можна назваць св. Жазэфіну Бакіту з Судана, кананізаваную ў 2000 годзе, адзначае аўтар кнігі. Нарадзіўшыся на тэрыторыі цяперашняга Судана ў ХIХ стагоддзі, Жазэфіна яшчэ дзіцём была выкрадзена і прададзена ў рабства. У чарговых гаспадароў яе выкупіў італьянскі консул, які добра да яе ставіўся. Разам з ім яна пераехала ў Італію і прыняла хрысціянства. Пазней Жазэфіна далучылася да «Дачок міласэрнасці» і стала вядомай дзякуючы сваёй святасці і бязгрэшнасці. Жазэфіна памерла ў 1947 годзе.

Паводле СNM, katolik.ru

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.