У Брунэі забароняць прымаць сакрамэнт хросту | | Друк | |
03.04.2014 15:53 |
З 1 красавіка 2014 г., у адпаведнасці з указам султана, у Брунэі пачынаюць уводзіць у крымінальнае заканадаўства шарыяцкія нормы. Па меры пераходу на ісламскую прававую сістэму плануецца поўная забарона на сакрамэнт хросту ў ісламскай дзяржаве. Гэта можа выклікаць неспакой каталіцкай супольнасці і прыезджых хрысціян-філіпінцаў,
паведамляе GMA News. У Брунэі пражывае каля 30 тыс. філіпінцаў, вялікая частка з якіх католікі. Згодна з новымі правіламі, прапаведванне неісламскіх рэлігій для мусульманаў альбо атэістаў забаронена. Па дадзеных Bruney Times, парушэнне гэтага ўказа пагражае штрафам у 20 тыс. дал і турэмным зняволеннем на 5 гадоў. Усе навучальныя ўстановы ўжо папярэджаны аб увядзенні гэтага абмежавання. 67-гадовы султан Брунэя Хасанал Болкія заявіў аб увядзенні ў краіне шарыяцкай крымінальна-прававой сістэмы ў 2013 годзе. Афіцыйнай падставай да ўзмацнення жорсткасці заканадаўства стала «барацьба з пагрозай глабалізацыі». (AYU) |