Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Вадавіцах адкрыты новы музей Яна Паўла ІІ
10.04.2014 15:17
На радзіме спачылага Пантыфіка — у польскім горадзе Вадавіцы — за два з паловай тыдні да беатыфікацыі Яна Паўла ІІ распачаў працу вялікі музей Папы-паляка.

Музей плошчай больш за тысячу квадратных метраў уяўляе сабой выстаўку, прысвечаную жыццю і творчасці Яна Паўла ІІ. На экспазіцыі можна будзе ўбачыць шматлікія фотаздымкі і аўтографы Караля Вайтылы, а таксама сутану, якую Святы Айцец насіў у 1978 годзе ў першыя дні свайго Пантыфікату.

Паводле паведамлення партала katolisch.de, адным з цікавых экспанатаў на выстаўцы стане патрон тыпу «браўнінг НР калібра ў 9 см», якім ў маі 1981 годзе на плошчы св. Пятра быў цяжка царанены Ян Павел ІІ. Італьянскае міністэрства юстыцыі на тры гады дазволіла перадаць зброю, з якой стралялі ў Пантыфіка, у польскі музей яго імя.

У музеі выстаўлена 150 мультымедыйных інсталяцый. Выстаўка працуе пад назвай «Я нарадзіўся ў Вадавіцах» -- па першым сказе, напісаным Янам Паўлам ІІ у сваёй прыжыццёвай біяграфіі.

У адным з памяшканняў музея праілюстравана таксама гісторыя кракаўскіх яўрэяў. 

Новы музей быў пабудаваны за 5,4 мільёнаў еўра.

У 1919 годзе бацькі будучага Пантыфіка — Караль і Эмілія Вайтылы — пераехалі ў двухпакаёвую кватэру на другі паверх дома насупраць базылікі ў Вадавіцах. Будучы Папа Рымскі нарадзіўся там 18 мая 1920 года і пражыў 18 гадоў. 

Кватэра яго бацькоў ужо ў 1984 годзе была прыстасавана пад музей. Новая выстаўка ахоплівае ўвесь дом ад падвала да даху. Перабудова пад новую экспазіцыю пачыналася восенню 2010-га. 

Цікавасць да адкрыцця новага музея была настолькі вялікай, што ўжо да адкрыцця музея было прададзена каля 6 тысяч уваходных білетаў. Старую выстаўку наведвала каля 400 тысяч людзей за год.

Асобны музей Яна Паўла ІІ запланаваны таксама ў Варшаве. Чакаецца, што яго адкрыццё адбудзецца ў 2015 годзе. Музей размесціцца ў касцёле Божага Провіду, які ў вышыню дасягае 26 метраў. 

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.