У Пакістане гвалцяць дзяўчынак-каталічак | Друк |
30.04.2014 13:16

Працягваецца малітоўны пратэст пакістанскіх католікоў супраць гвалту ў дачыненні да непаўналетніх дзяўчынак.

Пратэст выкліканы апошняй хваляй згвалтаванняў дзяўчынак. На працягу некалькіх дзён мусульмане груба згвалтавалі трох дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 9 гадоў. Адна з іх памерла, дзве знаходзяцца ў шпіталі, 7- гадовая Сара ў цяжкім стане.

Пратэст пачаўся ў апошнюю нядзелю. Пасля святых Імшаў католікі выйшлі на вуліцы многіх пакістанскіх гарадоў у малітоўных працэсіях. Яны нагадвалі пра гвалт, які быў здзейснены з маўклівага дазволу паліцыі, і патрабавалі захавання правоў каталіцкай меншасці.

Адначасова не спыняецца малітва за ахвяраў злачынства. Выканаўцамі гвалту з'яўляюцца мусульмане, якія  ведаюць, што хрысціянскія сем'і ахвяраў належаць да дыскрымінаванай меншасці і вельмі рэдка паведамляюць пра злачынствы, учыненыя супраць іх, у паліцыю. Так адбываецца, бо яны разумеюць, што яна заўсёды прыме бок вызнаўцаў ісламу.

Абаронцы правоў чалавека б'юць трывогу, што ў Пакістане ў апошні час жудасна расце сэксуальны гвалт у адносінах да дзяцей. Расце таксама і гвалт у дачыненні да хрысціянскіх жанчын і колькасць шлюбаў з мусульманамі, да ўступлення ў якія дзяўчат -хрысціянак прымушаюць сілай.

Паводле Польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by