Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мучанік Дахаў — Айцец Джузэпэ Джыроці далучаны да ліку благаслаўлёных
06.05.2014 14:55

Айцец Джузэпэ Джыроці (1905-1945 гг.), дамініканскі экзэгет, забіты ў канцэнтрацыйным лагеры Дахаў за аказанне дапамогі габрэям, быў далучаны да ліку благаслаўлёных ў горадзе Альба, (Італія), паведаміла L'Osservatore Romano.

Айцец Джузэпэ Джыроці (1905-1945 гг.), дамініканскі экзэгет, забіты ў канцэнтрацыйным лагеры Дахаў за аказанне дапамогі габрэям, быў далучаны да ліку благаслаўлёных ў горадзе Альба, (Італія), паведаміла L'Osservatore Romano.

Беатыфікацыя адбылася 26 красавіка, яе ўзначаліў кардынал Севярына Полето, арцыбіскуп Турына ў адстаўцы. Яна прайшла незаўважанай у сувязі з кананізацыяй святых Яна XХIII і Яна Паўла II, якая адбывалася на наступны дзень.

Благаслаўлёны Джыроці быў арыштаваны ў жніўні 1944 г. за дапамогу габрэям і цярпеў «глыбокае прыніжэньне» ў Дахаў, як паведамляе L'Osservatore Romano .

Ён з’яўляецца адным з 1, 5 тыс. святароў, якія загінулі ў нямецкім канцэнтрацыйным лагеры Дахаў. Айцец Джыроці памёр на Вялікдзень, 1 красавіка 1945 г. Хутчэй за ўсё, яго пазбавіў смерці ўрач, калі яму паставілі дыягназ – пухліна. Пра гэта дадае Радыё Ватыкана.

На той час яму не было яшчэ і 40 год. На яго нарах сябры напісалі «тут спаў святы Джузэппэ Джыроцці», паведамляецца на dominicanes-ua.

Чалавек, дэвізам якога былі па жыцці словы: «Усё, што вы робіце, рабіце толькі дзеля любові», 14 лютага 1995 г. быў пасмяротна адзначаны медалём «Праведнік народаў свету», якой дзяржава Ізраіль узнагароджвае за выратаванне габрэяў падчас Халакосту. Яго імя выпісана на памятнай сцяне Інстытута Яд ва-Шэм у Ерусаліме. У яго гонар таксама было пасаджана дрэва на Алеі Справядлівых.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.