Апостальскі Нунцый у Ірландыі адзначыў адраджэнне веры сярод каталіцкай моладзі | Друк |
05.06.2014 13:13

Арцыбіскуп Чарльз Браўн, Апостальскі Нунцый у Ірландыі, паведамляе, што ён сустрэў «хвалю энтузіязму сярод маладых католікаў у Ірландыі».

Прэлат, які нарадзіўся ў Амерыцы, быў прызначаны на сваю пасаду ў Дубліне ў той час, калі ірландскі Касцёл пастаянна крытыкаваўся і быў зусім не папулярным. Сёння моладзь — гэта «зялёныя парасткі» , з якіх разаўецца абноўлены Касцёл, адзначыў іерарх. Энтузіязм маладых, сказаў ён, будзе «весці Касцёл наперад, у наступнае дзесяцігоддзе».

Арцыбіскуп падкрэсліў, што маладыя людзі могуць «прадставіць старажытную нязменную веру ў новым ключы, яркім і прывабным».  Ён дадаў, аднак, што абуджэнне святарскіх пакліканняў будзе неабходным для аднаўлення здаровай веры ў Ірландыі.

Паводле матэрыялаў CWN, katolik.ru, (AYU)
 
© 2003-2024 Catholic.by