Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У В'етнаме бард рэвалюцыі прыняў хрост
11.06.2014 16:09

Бард в'етнамскай рэвалюцыі стаў католікам. «Напрыканцы майго жыцця я атрымаў вялікую радасць», напісаў 87-гадовы То Хай у дзень свайго хросту.У дзяцінстве ён наведваў школу, у якой працавалі каталіцкія манахіні. Ва ўзросце 18 год ён запісаўся ў камуністычную партыю і з'яўляўся адным з першых рэвалюцыянераў.

У выніку ён стаў галоўным кампазітарам і пісьменнікам камуністычнага рэжыму,не быў абдзелены ані гонарам, ані славай з боку ўлады.

Ён прызнаўся,што калі пасля некаторага часу ўсвядоміў злачынства камунізму,то не меў адвагі, каб развітацца з партыяй, і надалей працягваў быць рэжымным творцам, каб такім чынам зарабляць на жыццё. Вызваліўся ад гэтага толькі ў 1986 годзе, калі пайшоў на пенсію.

28 мая То Хай ахрысціўся ў касцёле рэдэмптарыстаў у Хашыміне і прыняў імя Францішак. «Пасля многіх бяссонных начэй я знайшоў дарогу да таго, што з'яўляецца праўдай, дзеля якой варта жыць. Я знайшоў голас, які адкінуў у дзяцінстве: звярнуўся до Бога! Ад таго часу маё сэрца адчула супакой. Дзякуючы веры ў Бога зло стала пераможана і я змагу жыць свабодна ад трывогі аж да таго дня, у якім назаўсёды заплюшчу свае вочы ў гэтым жыцці», — напісаў Францішак То Хай у сваім асабістым вызнанні веры.

Паводле kai.pl, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.