Расія ўводзіць абмежаванні для касцёлаў Крымy | Друк |
02.07.2014 17:48

Як паведаміла нарвежская праваабарончая арганізацыя па садзейнічанні рэлігійнай свабодзе «Forum 18», усталяваўшы незаконны кантроль над Крымам, расійскія афіцыйныя асобы ўвялі новыя абмежаванні для мясцовых касцёлаў.

У прыватнасці, рэлігійным арганізацыям Крыму неабходна прайсці перарэгістрацыю ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам. Святары ўкраінскага Каталіцкага Касцёла, якія не з’яўляюцца выхадцамі Крыму, могуць выконваць свае абавязкі толькі тры месяцы, потым яны на месяц павінны адысці ад абавязкаў і зноў звярнуцца з просьбай аб прыёме.

Католікі Севастопаля адчайна спадзяваліся на вяртанне сваёй святыні, які быў канфіскаваны яшчэ згодна з савецкім заканадаўствам, зараз яны няўпэўненыя ў тым, што будынак вернуць.

Новыя абмежаванні не накіраваныя толькі супраць украінскіх католікаў. Украінская Праваслаўная Царква Кіеўскага патрыярхата выявіла, што «арэнда» за сабор у Сімферопалі значна ўзрасла.

Паводле katolik.ru, (AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by