Супольнасць з Тэзэ адкрывае дом ва Украіне | | Друк | |
15.09.2014 12:14 |
Экуменічная супольнасць з Тэзэ стварае невялікую пляцоўку ў сталіцы Украіны — Кіеве. Пра гэта паведамляе wiara.pl, спасылаючыся на запіс ад братоў супольнасці ў твітары. З 13 верасня сядзібай новай пляцоўкі стала кватэра на заходнім беразе Дняпра, недалёка ад цэнтра горада. Невялікія супольнасці, якія налічваюць ад 2 да 3 братоў, рассеяны па розных кантынентах, найчасцей яны паўстаюць каля тых гарадоў, дзе ўзнікаюць значныя сацыяльныя праблемы. (AYU) |