У Дзень годнасці і свабоды Украіны ў Кіеве пройдзе малітоўнае чуванне | Друк |
14.11.2014 14:59
З 21 на 22 лістапада ў Патрыяршым саборы Уваскрасення Хрыста Грэка-Каталіцкай Царквы ў Кіеве адбудзецца малітоўнае чуванне.
Падчас яго будуць маліцца за ўкраінскае войска, за навяртанне для ўкраінскага народа, за адрачэнне ад грахоў, якія выклікаюць помсту неба, а таксама аб навяртанні для Расіі.

Пра гэта паведамляецца на risu.org.ua.

Чуванне адбудзецца ў гадавіну распачацця акцыі пратэсту на Майдане. 13 лістапада 2014 года Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прызначыў гэты дзень Днём годнасці і свабоды.

Скончыцца малітоўнае чуванне таксама ў важны для Украіны дзень, які прызначаны днём памяці Галадамору і генацыду 1932-1933 гадоў.

22 лістапада пройдуць нацыянальныя памятныя мерапрыемствы, дэвізам якіх будуць словы: «Голадам забівалі нашу свабоду. Няскораныя ў 33-м — непераможныя сёння!»

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by