Індыйскія францішкане заклікаюць да амністыі ў Год Міласэрнасці | | Друк | |
27.02.2016 10:31 |
Асацыяцыя францішканскіх сем'яў Індыі вырашыла звярнуцца да ўладаў з просьбай аб памілаванні 1000 зняволеных за дробныя злачынствы. Нацыянальным каардынатарам ініцыятывы стаў айцец Ніцья Сагаям OFM Cap. У Індыі францішкане ў асноўным займаюцца дапамогай бедным, тым, хто належыць да ніжэйшых кастаў, этнічным меншасцям. Галоўныя сродкі гэтай дапамогі, якія выкарыстоўваюцца францішканамі — адукацыйныя праекты, праграмы медыцынскай і сацыяльнай падтрымкі. Як паведамляе партал навінаў Matters India, францішкане маюць за мэту не толькі вызваленне часткі зняволеных, але і іх рэабілітацыю, каб на свабодзе яны «маглі жыць з гонарам і годнасцю». «Гэта будзе весці іх да жыцця ў шчасці і надзеі», — сказаў айцец Ніцья Сагаям OFM Cap. Індыйскія турмы, па афіцыйнай інфармацыі, перапоўнены зняволенымі прыкладна на 20 працэнтаў. У сярэднім кожны год у турмах краіны знаходзяцца каля 400 000 чалавек. Аляксандр Гелагаеў паводле Тhecompassnews.org |