У Канстытуцыі Грузіі хочуць абазначыць шлюб як саюз мужчыны і жанчыны | Друк |
13.03.2016 17:18

У Патрыярхіі Грузіі адобрылі ўнясенне ў Канстытуцыю папраўкі, згодна з якой шлюбам з’яўляецца саюз толькі жанчыны і мужчыны. Такую папраўку прапанавала ўнесці партыя «Грузінская мара».

«Гэта неабходна для таго, каб грамадства было абаронена, — цытуе сакратара Патрыярхіі Грузіі святара Міхаіла Баткавелі pravmir.ru cа спасылкай на "Грузия Online". — Думаю, што гэта варта пазітыўна ўспрымаць, паколькі развітыя ў свеце з’явы прымушаюць нас укласці ў Канстытуцыю Грузіі такі механізм абароны.

У здаровым грамадскім жыцці, верагодна, не павінна ўзнікаць падобная неабходнасць, але, на жаль, нам даводзіцца жыць у такую эпоху, і неабходна зафіксаваць гэта на ўзроўні Канстытуцыі. Будзе добра, калі такая папраўка будзе зроблена, яна адкіне нездаровыя думкі, якія існуюць у грамадскасці».

Паводле слоў святара, той факт, што ў краінах Заходняй Еўропы ёсць права браць шлюб асобам аднаго полу, ідзе ў супярэчнасці з рэлігійнай свядомасцю, і задача новай папраўкі — умацаваць здаровае ўсведамленне.

Паводле pravmir.ru (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by