Амерыканскі штат хоча абмежаваць аборты з моманту сэрцабіцця зачатага дзіцяці | Друк |
13.12.2016 15:01

Заканадаўчыя органы штата Агаё (ЗША) прынялі законапраект пра забарону абортаў пасля моманту, калі становіцца зразумела, што ў зачатага дзіцяці пачало біцца сэрца.

Зараз дакумент павінен падпісаць губернатар, каб праект набыў законную сілу. За абмежаванне абортаў прагаласавалі дэпутаты ад Рэспубліканскай партыі, да якой належыць і губернатар штата.

Аналагічныя законы ў штатах Паўночная Дакота і Арканзас былі прызнаны неканстытуцыйнымі, аднак цяпер будучы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае магчымасць прызначыць як мінімум аднаго суддзю ў Вышэйшым судзе, таму рэспубліканцы ў штаце Агаё спадзяюцца на поспех.

Вышэйшы суд ЗША больш за 40 гадоў таму легалізаваў аборты, аднак штаты маюць права ўводзіць абмежанні, калі дзіця прызнана здольным да жыцця.

Паводле reuters.com (АлГ)

 
© 2003-2024 Catholic.by