Ад Брытаніі да Японіі: як святкавалі Божае Нараджэнне ў 1950 годзе? (+відэа) | Друк |
27.12.2016 12:08

Божае Нараджэнне — святы час, які яднае людзей ва ўсім свеце. Кранальны ролік 1950 года паказвае святочныя звычаі ў 10 краінах свету.

Гэты фільм ілюструе разнастайнасць набажэнстваў і традыцый Божага Нараджэння. Пачынаючы ад Вялікабрытаніі, праз ЗША, Галандыю, Францыю, Швецыю, Швейцарыю, Грэцыю, Канаду, Мексіку, да Японіі і заканчваючы Бэтлеемам.


Акрамя ўсёй гэтай шматстайнасці людзей яднае ў фільме адна мэта: святкаванне нараджэння Езуса Хрыста.

Відэаўрывак узяты з брытанскай праграмы Pathé, якая паказвае матэрыялы і відэахронікі 20 стагоддзя.

Паводле deon.pl (IL)


 
© 2003-2024 Catholic.by