Новы кліп да Божага Нараджэння выпусціў хрысціянскі спявак ТобіМак (+відэа) | Друк |
31.12.2016 09:35

Хрысціянскі выканаўца ТобіМак выпусціў новы кліп да Божага Нараджэння на песню Bring On The Holidays. Відэа было апублікавана 9 снежня на старонцы спевака ў Facebook.

ТобіМак — адзін з заснавальнікаў хрысціянскага гурта dc Talk. У свеце музыкі спявак вядомы найперш як выканаўца хіп-хоп музыкі.

Паводле газеты Christian Post, выпушчаны твор ТобіМака — першая калядная песня за апошнія пяць гадоў. «Святы — дакладна мой любімы час года», — дадае артыст.

У анімаваным відэа расказваецца гісторыя падарожніка, які на шляху дадому пераадольвае розныя перашкоды.

«Я буду там, каб святкаваць нараджэнне Збаўцы, і мы будзем маліцца за мір на Зямлі. Божае Нараджэнне паўсюль!» — адзначаецца ў песні.

«Упэўнены, што відэа многія зразумеюць. Яно дэманструе шэраг юмарыстычных і добрых кадраў», — расказаў ТобіМак.


 

 (IL) паводле cnl.news

 
© 2003-2024 Catholic.by