Брытанская спявачка Кэці Мелуа ў эфіры BBC выканала ўкраінскую калядку «Щедрик» | Друк |
03.01.2017 16:33

Вядомая брытанская спявачка Кеці Мелуа ў суправаджэнні грузінскага хору The Gori Women Choir ў эфіры тэлеканала BBC выкананала ўкраінскую калядную песню «Щедрик».



У сеціве быў апублікаваны відэа-фрагмент з прамога эфіру BBC. Адметна, што гэта ўкраінская калядка вядомая ва ўсім свеце як Carol of the Bells, аднак Мелуа праспявала яе на мове арыгінала. «Щедрик» дастаткова папулярная калядка ў ЗША, дзе ўпершыню яе выканалі ў 1921 годзе на карцэрце ў Карнэгі Холе ў Нью-Ёрку.

Калядка выкарыстоўвалася ў фільмах «Адзін дома», «Адзін дома 2: згублены ў Нью-Ёрку», «Гары Потар», «Моцны арэшак-2».

Кеці Мелуа — спявачка з грузінскімі каранямі. У 2006 годзе артыстка ўвайшла ў кнігу рэкордаў Гінеса як выканаўца самага глыбокаводнага канцэрта, які яна дала на вышыні 303 метра ніжэй за ўзровень мора.



Паводле CREDO (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by