Маскоўскія католікі заяўляюць пра востры недахоп культавых будынкаў | Друк |
27.01.2017 10:32

У Маскве і вобласці жывуць дзясяткі тысяч веруючых католікаў, якім не хапае культавых будынкаў. Пра гэта заявіў прадстаўнік Рыма-каталіцкай архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве Віталій Бародзін.

«Культавых каталіцкіх будынкаў у Маскве ўсяго тры. На гэтыя будынкі прыпадае сем парафій. Гэта значыць назіраецца вострая неабходнасць у будынках», — цытуюць Бародзіна РИА Новости.

Прадстаўнік архідыяцэзіі ўдакладніў, што гаворка ідзе пра катэдральны касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі на Малой Грузінскай вуліцы, пра касцёл святога Людовіка Французскага на Лубянцы і касцёл святой Вольгі ў Любліна.

Пры гэтым, па словах Віталія Бародзіна, сёння вернікі дабіваюцца перадачы парафіі храмавага комплексу святых Пятра і Паўла ў Мілюцінскім завулку ў цэнтры горада.

Сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расіі а. Ігар Кавалеўскі прывёў даныя, паволе якіх у Маскве і вобласці «па самых сціплых ацэнках» пражывае да 40–50 тысяч католікаў. Большасць з іх, як адзначыў святар, рускамоўныя.

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by