25 гадоў адраджэння святкуе Каталіцкі Касцёл у Манголіі | | Друк | |
07.02.2017 11:03 |
Больш за 50 місіянераў і кансэкраваных асобаў з 14 краін прысвяцілі сваё жыццё Касцёлу ў Манголіі, ідучы шляхам паклікання. Дзякуючы іх служэнню Касцёл у Манголіі рыхтуецца адсвяткаваць 25-годдзе свайго адраджэння, і ў хуткім часе будуць заснаваныя тры новыя парафіі. Пра гэта ў Апостальскай прэфектуры распавёў місіянер з Конга, які нясе служэнне ў Манголіі, а. Праспер Мбумба. Святар належыць да Супольнасці Беззаганнага Зачацця Сэрца Марыі. Таксама пра сваё 10-гадовае ў Манголіі служэнне расказала с. Нірмала з Індыі. Паводле яе слоў, на Божую службу яе натхніў французскі місіянер, які аддана служыў індыйскаму народу. |