Копты згадваюць хрысціян-мучанікаў, забітых ісламістамі ў 2015 годзе | Друк |
15.02.2017 12:41

У 2015 годзе тэрарысты з «Ісламскай дзяржавы Сірыі і Леванта» забілі 21 хрысціяніна, якія належалі да егіпецкай Копцкай Царквы і адмовіліся адракацца ад сваёй веры.

Злачынства адбылася ў Лівіі, якая мяжуе з Егіптам і дзе працавалі хрысціяне. 15 лютага 2015 года ісламісты апублікавалі пяціхвіліннае відэа, у якім паказалі катаванне палонных хрысціян «людзям Крыжа, прыхільнікам варожай Егіпецкай Царквы».



21 лютага Копцкая Царква абвясціла забітых святымі мучанікамі і прызначыла дзень памяці — 15 лютага.

Копты складаюць прыкладна 10 працэнтаў насельніцтва Егіпта. Большасць коптаў належыць да Копцкай Праваслаўнай Царквы, аднак існуе і Копцкая Каталіцкая Царква ў еднасці з Рымам.

У Егіпце па пакутніках быў абвешчаны нацыянальны траўр, а егіпецкая баявая авіяцыя нанесла ўдары па аб'ектам ісламістаў у Лівіі ў наступныя дні. Спачатку былі вядомыя імёны толькі 20 мучанікаў, аднак потым стала вядома яшчэ аднаго мужчыны, які прыняў хрысціянства ў палоне ісламістаў, калі ўбачыў веру асуджаных на смерць.

«Кроў нашых хрысціянскіх братоў — самае гучнае сведчанне, католікі яны, прываслаўныя, копты ці лютэране», — сказаў пасля гэтых падзей ПапаФранцішак.

Аляксандр Гелагаеў паводле time.com, cbsnews.com

 
© 2003-2024 Catholic.by