Першая ледзі ЗША чытае «Ойча наш» у падтрымку Дональда Трампа (+відэа) | Друк |
22.02.2017 09:11

У Фларыдзе на мітынгу прыхільнікаў амерыканскага прэзідэнта першая ледзі краіны Меланія Трамп выступіла з прамовай перад рэспубліканцамі штата і завяршыла яе малітвай «Ойча наш».


46-гадовая Меланія Трамп чытала малітву з лісточка, а перад тым, як перадаць слова мужу, сказала наступнае:

«Для мяне вялікі гонар і задавальненне стаяць тут перад вамі ў якасці першай ледзі Злучаных Штатаў... Амерыка, якую мы малюем у сваім уяўленні, — гэта краіна, якая працуе на ўсіх амерыканцаў, і дзе ўсе амерыканцы могуць працаваць і дасягнуць поспеху... Я заўсёды буду шчырай перад сабой і перад вамі назалежна ад таго, што апазіцыя кажа пра мяне. І я буду старацца дзейнічаць у вашых інтарэсах. Я імкнуся да стварэння і падтрымкі ініцыятыў, якія блізкія майму сэрцу...»

Дональд Трамп, які выйшаў услед за жонкай, прызнаўся, што не ведаў пра намер Меланіі ўключыць у сваю прамову малітву.

Паводле sib-catholic.ru (IL)



 
© 2003-2024 Catholic.by