У Жэневе праходзяць перамовы на тэму міру ў Сірыі | Друк |
24.02.2017 09:20

«Кожная спроба дыялогу і сустрэчы за сталом мірных перамоваў з’яўляецца для Сірыі вельмі каштоўнай», — так а. Ібрагім Альзабах з Алепа пракаментаваў ужо чацвёрты раўнд перамоваў, распачаты ў Жэневе.

Сустрэча праходзіць пад эгідай ААН, і мэта перамоваў — вярнуць мір у гэтую краіну, дзе ўжо шэсць гадоў ідзе вайна. Пробашч францішканскай парафіі ў Алепа адначасова заўважае, што сірыйцы з’яўляюцца рэалістамі і ведаюць, што, каб канфлікт завяршыўся, трэба супрацьстаяць яшчэ вельмі многім выклікам.

«Пасля гэтых гадоў вайны людзі сталі яшчэ больш цярпець, яны не бачаць шансаў на лепшую будучыню і сталі абсалютна беднымі. У нас у Алепа нехапае вады, бо члены Ісламскай дзяржавы адрэзалі яе доступ да нашага горада. Чэрпаюць яе са студні. Бракуе электрычнасці, растуць кошты на ежу, а людзі па-ранейшаму застаюцца без працы», — кажа айцец Альзабах.

«Для Алепа гэта нібы паваенны стан. Вайна яшчэ працягваецца, але аблога горада скончылася. Аднак пануе цярпенне, — дадае святар з Алепа. — Мы верым, што малыя знакі зробяць вялікія цуды і прывядуць нас да дыялога і міру».

Паводле deon.pl
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by