Створаны партал з віртуальнай рэканструкцыяй Крыжовага шляху Збаўцы | | Друк | |
30.03.2017 05:52 |
Партал JerusCandle.com запусціў два віртуальных туры для тых, хто жадае, але пакуль не можа фізічна наведаць Святую Зямлю. Сайт прапануе прайсці крыжовым шляхам Хрыста і наведаць святыню Гробу Пана.
У Старым горадзе Іерусаліма захавалася Via Dоlorosa — «Шлях пакутаў» або «Крыжовы шлях». Менавіта тут Езус Хрыстус нёс крыж на Галготу. Тысячы хрысціянаў ідуць гэтай дарогай, каб з новай моцай адчуць знаёмую праўду. Усяго на шляху 14 прыпынкаў, дзевяць з іх — на вуліцах Старога горада, а астатнія пяць — на тэрыторыі святыні Гробу Пана. Другі віртуальны тур — «Святыня Гробу Пана» — уключае ў сябе наступныя месцы:
Абодва туры, як паведамляе pravoslavie.ru, ствараюць эфект прысутнасці ў святых месцах, па якіх, да таго ж, суправаджае аўдыёгід на рускай мове. Паводле sib-catholic.ru |