У Расіі праходзяць памятныя мерапрыемствы па ахвярах Халакосту | Друк |
25.04.2017 13:12

Шэраг адукацыйных і памятных мерапрыемстваў праходзіць у Маскве і расійскіх рэгіёнах з нагоды гадавіны паўстання яўрэяў у Варшаўскім гета ў 1943 годзе. У яўрэйскіх супольнасцях усяго свету гэты дзень вядомы як Дзень Катастрофы і гераізму.

Па ўсёй краіне ў яўрэйскіх супольнасцях праходзяць сустрэчы з ветэранамі, запальваюцца знічы і праводзяцца памінальныя малітвы.

У Мемарыяльнай сінагозе на Паклоннай гары ў Маскве пройдзе «Марафон памяці», у межах якога запланаваны адукацыйны семінар для кіраўнікоў і настаўнікаў яўрэйскіх нядзельных школ.

У адрозненні ад Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту (27 студзеня), які адзначаецца ў гадавіну вызвалення Чырвонай арміяй лагера смерці Асвенцым, Дзень Катастрофы і гераізму прысвечаны не толькі ахвярам Халакосту, але і тым яўрэям, якія аказвалі супраціўленне сваім катам. У гэты дзень узгадваюць не толькі Асвенцым, Майданэк і Бабій Яр, але і падполле Віленскага гета, яўрэйскія партызанскія атрады ў Беларусі, паўстанне ў Сабіборы, а таксама многія іншыя менш вядомыя, але не менш слаўныя прыклады гераізму тых, хто падлягаў знішчэнню ў ходзе «канчатковага рашэння яўрэйскага пытання».

Паводле blagovest-info.ru
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by