Пакістан: Касцёл ва ўмовах надзвычайнага рэжыму | Друк |
28.04.2017 10:05

Каталіцкія школы Пакістана ў сувязі з узмоцненымі мерамі бяспекі дзеля папярэджання тэрарыстычных нападаў цяпер больш нагадваюць турмы. Пра гэта паведаміў арцыбіскуп Себасцьян Шоў з Лахора.

Цяпер вакол школ стаяць высокія муры з калючым дротам на версе і камерамі відэаназірання. Пры школах працуюць ўзброеныя ахоўнікі.

У Пакістане хрысціянскія школы і ўстановы неаднойчы станавіліся ахвярамі нападаў ісламскіх фанатыкаў, таму ўрад краіны абавязаў хрысціянскія Цэрквы клапаціцца пра сваю бяспеку самастойна, бо гэта «вялікі фінансавы цяжар».

«Падобна на тое, што мы становімся вязнямі», — адзначыў арцыбіскуп Себасцьян Шоў, узгадваючы пра такія абавязковыя меры бяспекі, як ўзброеная ахова, муры вышынёю ў 2,5 м з калючым дротам і відэакамеры.

Каталіцкі Касцёл у Пакістане, дзякуючы падтрымцы замежных дабрачынцаў, практычна справіўся з пастаўленай урадам задачай. Аднак, як падкрэсліў іерарх, сітуацыя небяспекі спрыяе таму, што людзі імкнуцца пакінуць радзіму. «Бог мае для нас нейкі план, паспрабуйце знайсці прычыну для вашай прысутнасці ў Пакістане», — заклікае сваю супольнасць арцыбіскуп Лахора.

Паводле CREDO
(VGr)

 
© 2003-2019 Catholic.by