Новым паслом ЗША ў Ватыкане стане каталічка польскага паходжання | Друк |
23.05.2017 15:07

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў Калісту Гінгрыч новым паслом ЗША ў Ватыкане. Пра гэта стала вядома 20 мая.

Як адзначае sedmica.ru, 51-гадовая Каліста Гінгрыч паходзіць з сям’і польскіх эмігрантаў-католікаў, а яе муж Ньют Гінгрыч — былы спікер рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў.

Ньют Гінгрыч быў дарадчыкам Трампа падчас выбарчай кампаніі 2016 г.



Прызначэнне новага амерыканскага пасла ў Апостальскую Сталіцу адбылося напярэдадні візіту амерыканскага прэзідэнта ў Ватыкан. Аўдыенцыя Дональда Трампа ў Папы Рымскага запланавана на 24 мая.

(sib-catholic.ru/lap)

 
© 2003-2024 Catholic.by