Канада: праціўнікаў ЛГБТ будуць пазбаўляць бацькоўскіх правоў | Друк |
28.06.2017 10:51

У пачатку чэрвеня парламент канадскай правінцыі Антарыё прыняў закон, паводле якога ў бацькоў, якія з'яўляюцца хрысціянамі і крытыкуюць нетрадыцыйныя сужэнствы і гендэрную ідэалогію, будуць забіраць дзяцей.

Пра гэта паведамляе pravoslavie.ru са спасылакай на Русские Афины, а таксама сайт грамадскай арганізацыі «Русские матери» і амерыканскае выданне «Лайфсайтньюс».

«Закон 89» пад назвай «Закон аб падтрымцы дзяцей, моладзі і сям’і 2017» скасоўвае і замяняе папярэдні закон, які рэгуляваў пытанні абароны правоў дзяцей, усынаўлення і прыёмных сем’яў. Акрамя таго, у новы закон дададзены тэрміны «гендарная ідэнтычнасць» і «гендарная экспрэсія» ў якасці галоўных фактараў, якія будуць улічвацца пры забіранні дзяцей у бацькоў, што будзе «ў інтарэсах дзіцяці».  

Прыняты закон выключае «выравызнанне» і «сістэму каштоўнасцяў, у якой бацькі выхоўвалі сваё дзіця», з ліку фактараў, якія будуць улічвацца ювенальнымі службамі.

Як адзначаецца ў амерыканскім выданні, дадзены закон лібералы ўвялі пад лозунгам «абараніць права ўсіх дзяцей Канады на “спробу” гомасексуальных адносінаў». З той прычыны, што «веруючыя» і «традыцыйныя» бацькі забараняюць дзецям падобныя эксперыменты, заканадаўцы вырашылі абараніць усіх дзяцей і падлеткаў краіны.

У дакуменце змешчана палажэнне пра тое, што дзіця, якое псіхічна, эмацыйна церпіць у традыцыйнай сям’і або «падвяргаецца магчымай рызыцы калі-небудзь пацярпець» (ад крытыкі або кансерватызму бацькоў), патрабуе неадкладнай дзяржаўнай абароны: дзіця забіраюць з традыцыйнай сям’і і перадаюць ліберальным нетрадыцыйным саюзам.

На думку экспертаў, у Канадзе афіцыйна ўводзіцца «гендарная тыранія», якая да гэтага была паспяхова адпрацавана на «эксперыментальнай пляцоўцы» ў Каралеўстве Нарвегіі. У Нарвегіі для барацьбы з усімі нязгоднымі з ідэалогіяй ЛГБТ былі створаны «паліцэйскія» падраздзяленні пад назвай «Барневарн». Асноўная функцыя спецслужбы — «абарона дзяцей» ад кансерватыўных бацькоў метадам масавага забірання гэтых дзяцей з традыцыйных сем’яў Нарвегіі. Цяпер такія спецпадраздзяленні будуць працаваць і ў Канадзе.

(pravoslavie.ru/vgr)

 
© 2003-2024 Catholic.by