Неверагодна! Panis Angelicus у выкананні Стынга і Лучана Павароці | Друк |
05.07.2017 08:36

Мы прывыклі, што гімн Panis Angelicus выконваецца касцёльнымі харамі.

А як гучыць эўхарыстычная песня ў выкананні двух сусветных зорак — італьянскага опернага саліста Лучана Павароці і аўтара сусветнага хіта Desert Rose Стынга?

У 1992 годзе яны заспявалі на адной сцэне і менавіта гэту песню. Выступ прайшоў на адным з першых канцэртаў з цыклу «Павароці і сябры».



Як піша партал aleteia.org, тэкст гэтай песні ў ХІІІ ст. напісаў святы Тамаш Аквінскі, а мелодыю ў 1872 годзе напісаў Цэзар Францк.

(deon.pl/cath)

 
© 2003-2024 Catholic.by