«Вазьмі біскупа ў апеку!» У інтэрнэце пачалася малітоўная акцыя за ўдзельнікаў Сінода | Друк |
05.10.2015 17:18
Адкрылася інтэрнэт-старонка «Вазьмі біскупа ў апеку», арганізатары якой заклікаюць маліцца за біскупаў, якія сабраліся на Сінодзе ў Ватыкане.

«Ваша асабістая малітва за біскупа (удзельніка Сінода) можа змяніць сітуацыю на лепшае і паўплываць на вынік Сінода», — пішуць арганізатары.

Яны прапануюць кожнаму верніку абраць сабе біскупа і ўзяць яго ў малітоўную апеку на час Сінода.

Раней аўтары старонкі «Вазьмі біскупа ў апеку» арганізоўвалі падобную акцыю падчас канклава, які абраў Папу Францішка.

Аляксандр Гелагаеў
 
© 2003-2024 Catholic.by