Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь
03.07.2012 10:28

Мінск, 3 ліпеня 2012 года

Паведамленне Апосталькай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць папа Бэнэдыкт XVI у рамках перыядычных перастановак, прадугледжаных для дыпламатычнага персанала Святога Пасаду, зацвердзіў перавод шаноўнага кс. прэлата Крыспіна Дубеля (Kryspin Dubiel), да гэтага часу сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, на службу ў Апостальскую Нунцыятуру ў Рэспубліцы Калумбія. Яго Святасць Папа Бэнэдыкт XVI зацвердзіў перавод на службу ў Апостальскую Нунцыятуру ў Рэспубліцы Беларусь шаноўнага святара Філіппо Чампанэлі (Filippo Ciampanelli) з дыяцэзіі Навара (Італія).

Апостальскі Нунцый выражае шаноўнаму кс. Дубелю шчырую падзяку за працу ў Беларусі, таксама і ў якасці выконваючага абавязкі, што была выканана з адданасцю Святому Пасаду, у духу службы і святарскага запалу.
Адноўлена 03.02.2016 17:03
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.