Спачуванні Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча Паслу Францыі ў Беларусі ў сувязі з серыяй тэрарыстычных актаў у Парыжы | Друк |
16.11.2015 17:51

Вiльнюс, 16 лiстапада 2015 г.

Глыбокапаважанай спадарыні
Дамiнiк Газюi
Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Французскай Рэспублiкi ў Беларусi

Ваша Правасхадзіцельства!

Знаходзячыся з пастырскiм вiзiтам у Лiтве, з глыбокім болем у сэрцы ўспрыняў сумную вестку аб тэрарыстычных актах у Парыжы, якія мелі месца 13 лiстапада гг. і ў вынiку якiх загiнула больш за 130 нявiнных чалавек i каля 350 паранена. Гэтае злачынства выклікала асуджэнне ва ўсiм свеце i зрабіла сусветнае грамадства яшчэ больш салiдарным у барацьбе з тэрарызмам.

У гэты час цяжкага выпрабавання ад iмя Каталiцкага Касцёла ў Беларусi выказваю Вам i ў Вашай асобе ўсяму французскаму народу свае самыя глыбокiя спачуваннi. Католiкi нашай краiны раздзяляюць яго боль i моляцца аб вечным супакоi для загiнулых, хутчэйшым выздараўленнi для параненых, суцяшэннi блiзкiх ахвяр тэрарыстычных актаў, а таксама аб мiры ў Вашай Бацькаўшчыне i ва ўсiм свеце.

Няхай добры Бог сцеражэ ад усялякага зла вельмi блiзкую Беларусi Францыю. Няхай дасць разуменне тым, хто чыніць зло, што насiлле нiколi не вядзе да вырашэння праблем i не нясе шчасця. Няхай дасць новую надзею на мiрнае жыццё людзей розных культур, нацынальнасцяў i веравызнанняў.

З малiтвай аб Францыi

Арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч
Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi
Старшыня Канферэнцыi Каталiцiх Бiскупаў у Беларусi

Адноўлена 16.11.2015 18:10
 
© 2003-2024 Catholic.by