Дэкрэт арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча аб прызначэнні юбілейных святыняў Года Міласэрнасці | Друк |
07.12.2015 16:09

Мінск, 7 снежня 2015 г.            
№ 92/д/15

У сувязі з абвяшчэннем Юбілейнага Года Міласэрнасці з  8 снежня 2015 года па 20 лістапада 2016 года, згодна з рэкамендацыямі Папы Францішка, прадстаўленымі ў буле “Misericordiae Vultus” ад 11 красавіка 2015 года, прызначаю юбілейнымі святынямі Года Міласэрнасці, у якіх будуць адчынены Брамы міласэрнасці, наступныя касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:

1. Архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Мінску.
2. Конкатэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў г. Магілёве.
3. Нацыянальны санктуарый у Будславе.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Кс. Дзмітрый Пухальскі
канцлер

 
© 2003-2024 Catholic.by