Зварот біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB з нагоды адкрыцця Брамы Божай Міласэрнасці | Друк |
11.12.2015 15:26

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы,
дарагія вернікі Магілёўскай часткі нашай архідыяцэзіі.

13 снежня, у III Нядзелю Адвэнту, у нашай магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава адбудзецца значная падзея – адкрыццё Святых Дзвярэй як “Брамы Божай Міласэрнасці”.

Распачнецца ўрачыстасць у капліцы на польскіх могілках па вул. Лазарэнкі святой Імшой у 9.30.

Затым у 10.30 урачыстая працэсія пройдзе ад капліцы да катэдры.

Адкрыццё Святых Дзвярэй адбудзецца ў катэдры ў 11.00.

Вельмі сардэчна запрашаю ўсіх вернікаў і людзей добрай волі на гэтую гістарычную падзею ў жыцці нашага магілёўскага Касцёла. Няхай Міласэрны Бог і Яго Найсвяцейшая Маці дапамогуць нам нанова адкрыць невычэрпную крыніцу міласэрнасці Пана, каб, аднаўляючы свае духоўныя сілы, прыводзіць да яе іншых братоў і сясцёр, каб усім нам быць сведкамі Бога ў сучасным свеце.

+ Аляксандр Яшэўскі, SDB

Біскуп вікарый Магілёўскага рэгіёну

 
© 2003-2024 Catholic.by