Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пажаданні біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB на Вялікдзень 2016 г.
25.03.2016 00:31

Дарагія браты і сёстры!

У гэтыя святочныя дні, калі мы праслаўляем Хрыстовае Уваскрасенне — Пасху — скіроўваю сардэчныя віншаванні натхнёнымі і нязменна вялікімі словамі пасхальнай радасці:

Хрыстус уваскрос!

Няма ў чалавечай мове слоў больш жыватворных і цудадзейных, чым гэтыя два словы. У гэтых словах і пераможная вестка, і заклік да радасці, і прывітанне любові, і пажаданне міру, і знак Божай міласэрнасці да чалавечага роду.

Перажываючы ў гэтым Надзвычайным Годзе Божай Міласэрнасці найсвяцейшы час нашага адкуплення і радуючыся неспасцігальнай любові Збаўцы да ўсяго чалавецтва, складаю вам шчырыя і найлепшыя пажаданні. Няхай Уваскрослы Хрыстус адорвае моцным здароўем, радасцю і сілай, каб прымаць кожны дзень новыя заданні і выклікі.

Няхай умацоўвае веру, надзею і любоў, якіх так моцна патрабуе сучасны свет. Няхай, нарэшце, знак пустога гроба напаўняе супакоем і ўпэўненасцю, што менавіта Богу належыць канчатковая перамога над смерцю і цемрай зла, а Яго міласэрнасць не мае межаў.

✠ Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.
Біскуп вікарый для г. Магілёва
і Магілёўскай вобласці

Адноўлена 26.03.2016 15:49
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Пастырскія лісты біскупаў

03.05 06:19Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Дзень малітваў аб пакліканнях
17.09 14:52Прывітальны ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча да арганізатараў і ўдзельнікаў ХІІ Нацыянальнага турніру па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ
02.07 00:27Прывітальнае слова Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа д-ра Габара Пінтэра, тытулярнага біскупа Вэлебусдо, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі
04.04 18:05Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб зборы ахвяраванняў для жыхароў Украіны
25.03 12:39Велікоднае пасланне біскупа Алега Буткевіча
25.03 00:31 Пажаданні біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB на Вялікдзень 2016 г.
25.03 00:00Пажаданні біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды ўрачыстасці Уваскрасення Пана 2016 г.
24.03 13:21Віншаванні біскупа Антонія Дзям’янкі на Вялікдзень 2016 г.
21.03 18:02Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2016 г.
02.02 11:00Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды святкавання 25-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі