Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб зборы ахвяраванняў для жыхароў Украіны | Друк |
04.04.2016 18:05

Узлюбленыя вернікі Гродзенскай дыяцэзіі!
Браты і сёстры ў Хрысце Пану!

У свята Божай Міласэрнасці, 3 красавіка бягучага года, падчас малітвы «Regina Caeli» Святы Айцец Францішак заклікаў усіх вернікаў Каталіцкага Касцёла да збору ахвяраванняў у нядзелю 24 красавіка для жыхароў Украіны.

Адказваючы на заклік Папы Францішка, прашу вас сабраць падчас адной галоўнай святой Імшы сродкі для ахвяр вайны ва Украіне. Далучымся ж ахвярна да дабрачыннай падтрымкі разам з усім Каталіцкім Касцёлам і дапаможам нашым братам і сёстрам, пацярпелым падчас братазабойчай вайны ў суседняй для нас краіне.

На збор дапамогі для патрабуючых братоў і сясцёр ва Украіне ад усяго сэрца благаслаўляю

Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі

Вельмі прашу шаноўных святароў прачытаць гэтае паведамленне ў нядзелю ў рамках душпастырскіх аб'яваў 10 і 17 красавіка. Сабраныя ахвяры падчас нядзельнай святой Імшы 24 красавіка, з удзелам большай колькасці вернікаў, неабходна перадаць як хутчэй у гродзенскую курыю.

 
© 2003-2024 Catholic.by