Намінацыйная була Святога Айца Францішка аб прызначэнні кс. прэлата Юзафа Станеўскага біскупам | Друк |
01.02.2014 12:03

Францішак Біскуп, Слуга Слугаў Божых, дарагому сыну Юзафу Станеўскаму, святару лацінскага абраду Гродзенскай дыяцэзіі і там да гэтага часу рэктару Вышэйшай семінарыі, прызначанаму памочнікам гэтай жа дыяцэзіі, а таксама абранаму тытулярным біскупам Табайкарэйскім, дасылае прывітанне і апостальскае благаслаўленне.

Вялебны брат Аляксандр Кашкевіч, які годна кіруе гродзенскім Касцёлам лацінскага абраду, з прычыны шматлікіх мерапрыемстваў і праектаў пастырскай дзейнасці хацеў мець дапаможнага біскупа, а менавіта памочніка ў ажыццяўленні паслугі  навучання, асвячэння і кіравання. Таму Мы, пастаўленыя на катэдры Святога Пятра, лічым, што просьба гэтага кіраўніка павінна быць выслухана. Таксама і ты, дарагі сын, сын і святар узгаданай дыяцэзіі, які  так  самааддана  служыў у справе пакліканняў, дэманструючы  неабходны розум і дар сэрца і разуменне становішча спраў мясцовага Касцёла, цалкам адпавядай выкананню гэтай паслугі.

Такім чынам, Нашай Найвышэйшай апостальскай уладай Мы прызначаем цябе дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі лацінскага абраду, а таксама абвяшчаем тытулярным біскупам Табайкарэйскім з усімі біскупскімі паўнамоцтвамі і абавязкамі, а таксама рознымі пашанамі ў адпаведнасці з дзеючым правам. Мы дазваляем табе быць пасвячаным праз любога каталіцкага біскупа за межамі Рыма, захоўваючы літургічныя нормы і прадставіўшы папярэдне, паводле святых канонаў, каталіцкае вызнанне веры і прысягу на вернасць Нам і Нашым пераемнікам. У той жа час Мы заклікаем цябе, дарагі сын, каб ты ўсю сваю біскупскую стараннасць аддаў Хрысту, чыё слова і сакрамэнты для вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі ў еднасці з біскупам шчыра будзеш абвяшчаць і кіраваць, праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці,  і святога Юзафа.

Дадзена ў Рыме, у Святога Пятра, дваццаць дзевятага дня месяца лістапада, у год Пана дзве тысячы трынаццаты, у першы год Нашага Пантыфікату.

Францішак

 
© 2003-2020 Catholic.by