Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Інтэрв'ю
Мітрапаліт Кандрусевіч пра актуальныя падзеі ў Касцёле ў Беларусі. Інтэрв’ю Catholic.by (частка І)
14.07.2009 13:52
Магчымая сустрэча Папы і Патрыярха Кірыла ў Беларусі «магла б распачаць новую старонку ў адносінах паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой», — паведаміў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрв’ю для Catholic.by.
 
Мітрапаліт Кандрусевіч пра актуальныя падзеі ў Касцёле ў Беларусі. Інтэрв’ю Catholic.by (частка ІI)
14.07.2009 13:51
Пра ідэю распачацця перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій бл. Міхала Сапоцькі, яе сутнасць і мэты, а таксама пра лёс абраза і рэліквій пасля завяршэння перэгрынацыі чытайце ў інтэрв’ю з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пра ход і вынікі семінара, прысвечанага СМІ (інтэрв’ю Catholic.by)
14.07.2009 13:48

9–13 сакавіка 2009 г. у Ватыкане праходзіў семінар на тэму «Новыя перспектывы касцёльнай камунікацыі. Змены тэхналогіі і культуры мас-медыя: тэалагічна-душпастырскае разважанне». Пра ход і вынікі семінара чытайце ў інтэрв’ю з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

 
Пакліканне да святарскага або манаскага жыцця — вялікая Божая таямніца
14.07.2009 13:44
Чым з’яўляецца пакліканне да святарскага або манаскага жыцця? Ці можна растлумачыць гэтую таямніцу і як не занядбаць яе? Хто такі святар? У чым крыніца душпастырскай любові святара? Пра гэта і іншае у інтэрв’ю для Catholic.by апавядае кс. Ігар Лашук SDB.
 
На смерць чалавека трэба глядзець у перспектыве ўваскрасення
14.07.2009 13:41
Зыходам зямнога жыцця чалавека з’яўляецца смерць і вечнасць. Як хрысціянін павінен здзейсніць абрад пахавання блізкай яму асобы, чым ён можа дапамагчы душы памерлага, што мае большую вартасць — малітва ці добрае «памінальнае меню»? Пра гэта чытайце ў інтэрв’ю з кс. Ігарам Лашуком SDB, дэканам Серабранкаўскім.
 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: трэба размаўляць і весці дыялог. Інтэрв’ю Сatholic.by
14.07.2009 13:37
Каталіцкая супольнасць Беларусі вельмі занепакоена тым, што святары і законныя сёстры з Гродзенскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі не атрымалі ад Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў дазволу на рэлігійную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь. Па нашай просьбе Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адказаў на некалькі пытанняў, якія непакояць нашых наведвальнікаў.
 
Будаўніцтва святыні — на хвалу Божую!
14.07.2009 13:13
У мінскім мікрараёне Серабранка ідзе будаўніцтва касцёла, першага ў горадзе за апошнія больш чым 100 гадоў. Адказны за будоўлю — пробашч парафіі святога Яна Хрысціцеля кс. дэкан Ігар Лашук. Прапануем Вашай увазе інтэрв’ю з кс. Ігарам, у якім распавядаецца пра поспехі і складанасці ў гэтай справе, а таксама пра ўмовы, неабходныя для будаўніцтва святыні.
 
Інтэрв’ю з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім у «беларускім Сіднэі»

Пасля ўрачыстага адкрыцця Міждыяцэзіяльнай сустрэчы каталіцкай моладзі ў Івянцы наш карэспандэнт узяў інтэрв’ю з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Падчас гэтай размовы Мітрапаліт распавёў пра зараджэнне ідэі правядзення такога мерапрыемства і яе рэалізацыю, а таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі аб гэтай сустрэчы.

 
Інтэрв’ю з кусташам марыйнага санктуарыя ў Будславе
12.07.2009 15:52
1 ліпеня 2008 г., напярэдадні ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, кусташ нацыянальнага санктуарыя ў Будславе а. Віктар Бурлака даў невялікае інтэрв’ю нашаму карэспандэнту.
 
Інтэрв'ю з выкладчыкам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семiнарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску кс. Андрэем Зайчыкам
12.07.2009 15:52
«Вось выйшаў сейбіт сеяць. І калі ён сеяў, адны зярняты ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і паклявалі іх. Другія ўпалі на камяністае месца, дзе не было шмат глебы, і адразу прараслі, бо зямля была неглыбокай. Калі ж узышло сонца, яны завялі і з-за таго, што не мелі каранёў, засохлі. Іншыя зярняты ўпалі ў церні, і выраслі церні і заглушылі іх. А яшчэ іншыя ўпалі на добрую зямлю і прынеслі плён: адно ў сто разоў, другое ў шэсцьдзесят, а іншае ў трыццаць» (пар. Мц 13, 3–8).

Пра штодзённае жыццё ў пінскай семінарыі, пра пакліканні, а таксама пра асаблівасці святарскага служэння на Палессі — размова з выкладчыкам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семiнарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску кс. Андрэем Зайчыкам.

 
Інтэрв’ю з рэктарам Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі кс. Юзафам Станеўскім (2008 г.)

Летні час складаны для ўсіх абітурыентаў, але калі юнак абраў для сябе незвычайны жыццёвы шлях і вырашыў стаць святаром, то гэтае лета становіцца для яго надзвычай адказным, заключае ў сабе ўвесь будучы лёс. Найчасцей бывае так, што менавіта ў гэты час юнака турбуюць пытанні: што чакае мяне ў семінарыі? ці здолею я вытрываць? як распазнаць сваё пакліканне? Сёння на гэтыя і іншыя пытанні адказвае рэктар Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі кс. Юзаф Станеўскі.

 
Тадеуш Кондрусевич: я просто солдат Христа
11.07.2009 16:52

На сайте «Белорусских новостей» 6 декабря прохшла онлайн-конференция с архиепископом,  митрополитом Минско-Могилевским Тадеушем Кондрусевичем.

 
On-line конференция с архиепископом Митрополитом Минско-Могилевским Тадеушем Кондрусевичем Дата проведения: 6 февраля с 11.00 до 12.00

По многовековой традиции католической церкви Великий пост начинается с так называемой Пепельной среды. В этом году она приходится на 6 февраля. А 1 марта 2008 года пройдет телемост Минск-Ватикан, в котором примет участие Папа Римский Бенедикт XVI. Белорусские католики впервые примут участие в традиционном телемосте, который проводится во время Великого поста.

 
Інтэрв’ю арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, апублікаванае ў "Народнай газеце" ад 6 лістапада 2007 г.

Урачыстасці з нагоды кананічнага ўступлення на пасаду новага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, якога прызначыў Папа Рымскі Бенедыкт XVI, адбудуцца 10 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Яго Эксцэленцыя праз шаснаццаць гадоў жыцця і працы ў Расіі вяртаецца на Радзіму. Ён з’явіўся на свет і вырас на Гродзеншчыне, служыў там некалькі гадоў. Аб тым, з якімі пачуццямі наступнік кардынала Казіміра Свёнтака вяртаецца ў Беларусь і з чаго пачнецца яго дзейнасць, чытачам “НГ” расказвае сам арцыбіскуп.

 
Інтэрв’ю арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча для каталіцкай прэсы
09.07.2009 14:40

26 верасня 2007 г. новапрызначаны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч даў эксклюзіўнае інтэрв’ю галоўнаму рэдактару часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria» спадарыні Крыстыне Лялько. Прапануем вашай увазе поўны тэкст гэтага інтэрв’ю, якое будзе надрукавана ў часопісе «Ave Maria» № 10 (150) за 2007 год.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Наступная > Апошняя >>

Старонка 18 з 19
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.