Ліст і распараджэнне Кардынала Казіміра Свёнтка |
2 красавіка 2005 г. Кардынал Казімір Свёнтэк – Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі – звярнуўся да святароў, законных сясцёр, да ўсяго Народу Божага з наступным лістом і распараджэннем: Шаноўныя святары, Папа Ян Павел ІІ памёр... Гэтыя кароткія словы напоўненыя такім вялікім болем... Сэрца, якое ў Божай любові палюбіла не толькі вернікаў Каталіцкага Касцёла, але і ўсіх людзей на планеце, перастала біцца. 26 гадоў пантыфікату Яна Паўла ІІ гэта:
Дзякуем Богу за выдатнага Наступніка святога Пятра, які змог у кіраўніцтве Касцёлам аб’яднаць сучаснасць і Апостальскую Традыцыю;
Як моцна нам будзе не хапаць улюбёнага Святога Айца! Памяць пра Папу Яна Паўла ІІ захаваем ва ўдзячных сэрцах назаўсёды. Кардынал Казімір Свёнтэк Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Распараджэнне святарам 7 красавіка: у любы зручны час цэлебраваць св. Імшу у інтэнцыі Папы Яна Паўла ІІ. 8 красавіка а 11.00: біць у званы на працягу паўгадзіны. Гэты ліст у бліжэйшы час абвясціць вернікам ва ўсіх касцёлах на Беларусі.
|
Адноўлена 13.07.2009 14:51 |