Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прамова біскупа Антонія Дзям’янкі на пачатак Імшы з нагоды 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі

Пінск, катэдральны касцёл, 28 кастрычніка 2015 г.

28 кастрычніка 1925 года Папа Пій ХІ булай “Viхdum Polonia unitas” дзеля духоўнай карысці вернікаў Палесся стварыў Пінскую дыяцэзію. Першым пастырам быў прызначаны біскуп Зыгмунт Лазінскі, які на працягу сямі гадоў кіравання дыяцэзіяй здолеў вельмі шмат зрабіць для адраджэння веры людзей на Палессі. Ён арганізаваў духоўную семінарыю, курыю, паспрыяў будаўніцтву многіх святынь у месцах кампактнага пражывання вернікаў, клапаціўся пра тое, каб кожная парафія мела свайго душпастыра. Слуга Божы біскуп Зыгмунт Лазінскі памёр у Вялікую суботу 1932 года, пражыўшы толькі 62 гады. Перад смерцю ён гаварыў семінарысту, які быў пры ім: “Абудзі мяне, калі буду паміраць, бо такой прыгожай хвіліны я не хачу перажыць у непрытомным альбо сонным стане”. І яшчэ Слуга Божы казаў: “Я быў вам шчырым прыяцелям пры жыцці. Яшчэ больш буду вам дапамагаць пасля смерці”. Цяпер мы молімся аб яго хутчэйшай беатыфікацыі.

Незвычайна складаныя часы перажыла дыяцэзія падчас Другой сусветнай вайны, калі загінула чвэрць духавенства, як сведчыць памятная дошка на адной з калон гэтай катэдры. А ў наступныя пасляваенныя дзесяцігоддзі з 200 парафій засталося толькі 16, з 220 святароў – толькі 12.

Новы ўздым веры Пінская дыяцэзія перажыла на пачатку 1990-х гадоў. На сённяшні дзень у яе межах пражывае каля трох мільёнаў чалавек, а колькасць парафій дасягнула 80. Душпастырскае служэнне дзеля Бога і людзей нясе 50 святароў. Пасля 1991 года былі прызначаны пастырамі тут прысутны арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, а затым – кардынал Казімір Свёнтэк. Яго шматгадовым памочнікам быў біскуп Казімір Велікаселец. 

Наша сённяшняя сустрэча вакол алтара Пана няхай будзе выразам падзякі за вялікія справы, якія Бог учыніў для нас за ўвесь перыяд існавання дыяцэзіі. Прашу Папскага Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліць святую Імшу і прамовіць да нас Божае слова.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску