Пятніца — IIІ Тыдзень Вялікага посту | Друк |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Ос 14, 2–10

Не будзем больш казаць «нашы багі» пра справы нашых рук

Чытанне кнігі прарока Осіі.

Так кажа Пан:

Вярніся, Ізраэль, да Пана Бога свайго, бо ўпаў ты ў беззаконні сваім. Вазьміце з сабою словы і навярніцеся да Пана. Скажыце Яму: Прабач усё беззаконне, а добрае прымі, і мы адплацім ахвярай нашых вуснаў. Асірыя не ўратуе нас, мы больш не будзем ездзіць на конях, не будзем больш казаць «нашы багі» пра справы нашых рук, бо ў Цябе сірата знойдзе спагаду.

Я вылечу іхнюю нявернасць, сардэчна палюблю іх, бо адвярнуўся ад іх Мой гнеў. Я буду для Ізраэля нібы раса. Ён расквітнее, як лілея, і пусціць карані свае, як Лібан. Разрастуцца галіны яго, і краса ягоная будзе як у алівы, а пах яго — нібы ад Лібана.

І вернуцца тыя, хто сядзеў у ягоным цені, і ажывуць, як зерне, расквітнеюць, як вінаград, і будуць згадваць пра яго, як пра лібанскае віно. Эфраім, якая табе справа да ідалаў? Я пачую і дагледжу цябе. Буду як зялёны кіпарыс, ад Мяне будзе твой плод. Хто мудры, няхай гэта зразумее, хто разумны, няхай ведае гэта. Бо простыя шляхі Пана, і справядлівыя будуць хадзіць па іх, а грэшнікі на іх спатыкнуцца.

Гэта слова Божае.

аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

            Пс 81 (80), 6c–8а. 8bc–9. 10–11аb. 14 і 17 (Р.: пар. 11а і 9а)

Рэфрэн: Я Пан, Бог твой, слухай Маё слова.

6. Я пачуў незнаёмую мову: *
7. Я вызваліў плечы яго ад цяжару,
яго рукі кінулі кашы. *
8. У няшчасці ты Мяне паклікаў, і Я ўратаваў цябе.

Рэфрэн:

Я адказаў табе са сховішча грому, *
каля водаў Мэрыба выпрабаваў цябе.
9. Слухай, народзе Мой, я засведчу табе, *
о, калі б ты Мяне паслухаў, Ізраэль.

Рэфрэн:

10. Не будзе пасярод цябе чужога бога, *
не будзеш пакланяцца іншаземнаму богу.
11. Я Пан, Бог твой, *
які вывеў цябе з зямлі егіпецкай.

Рэфрэн:

14. Калі б Мой народ Мяне паслухаў, *
калі б Ізраэль хадзіў Маімі шляхамі,
17. Я карміў бы іх найлепшай пшаніцай, *
насыціў бы іх мёдам са скалы.

Рэфрэн:

a

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ


Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае.
Мц 4, 17
Пакайцеся, — кажа Пан, —
бо наблізілася Валадарства Нябеснае.

Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Мк 12, 28b–34

Пан Бог наш — Пан адзіны; любі Яго

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Адзін кніжнік, падышоў да Езуса і спытаўся ў Яго: Якая запаведзь першая з усіх? Езус адказаў: Першая такая: слухай, Ізраэль, Пан Бог наш — Пан адзіны; любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёй моцаю тваёй. Другая: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. Няма іншай запаведзі, большай за гэтыя.

І сказаў Яму кніжнік: Добра, Настаўнік, Ты праўду сказаў, што ёсць адзін і няма іншага, апроч Яго. Любіць Яго ўсім сэрцам, і ўсім розумам, і ўсёю душою, і ўсёю моцаю; і любіць бліжняга, як самога сябе — гэта больш за ўсе ахвяры і ўсеспаленні. Езус, убачыўшы, што той разумна адказвае, сказаў яму: Недалёка ты ад Валадарства Божага. І ніхто ўжо больш не адважваўся пытацца ў Яго.

Гэта слова Пана.


Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ

Адноўлена 09.02.2010 14:50
 
© 2003-2024 Catholic.by