Набажэнства да Найсвяцейшай Тройцы | Друк |

qqqМалітоўныя заклікі

С.: У імя Айца і Сына, і Духа Святога.
Н.: Амэн.
Бог Айцец нас стварыў, Бог Сын нас адкупіў, Бог Дух Святы нас асвячае.

Альбо

Перакананыя ў гэтых бясконцых ласках, у духу ўдзячнасці і пакорнай просьбы молімся да Найсвяцейшай Тройцы: Цябе заклікаем, Цябе просім, о Найсвяцейшая Тройца!
Н.: Цябе заклікаем, Цябе просім, о Найсвяцейшая Тройца!

– Ратуй стварэнне, дай  суцяшэнне!
– Спашлі Духа свайго ў сэрца маё!
– Дапамажы ў патрэбе таму, хто просіць Цябе!
– Даруй нам правіны дзеля Тваёй літасці!
– Адхiлі голад, войны, учыні час спакойным!
– Дай дар любові і пабожнасці!
– Давай шчасце Твайму люду як свайму!
– Сцеражы ў ім жывых, барані канаючых!
– Дай нам быць у небе, просім Цябе!

С.: Благаслаўлёны Ты, Пане, на небе.
Н.: Праслаўлены і годны бясконцай хвалы навекі.

С.: Пане, выслухай малітву нашу.
Н.: А просьбы нашыя няхай да Цябе дойдуць.

Альбо

С.: Вызнаем нашую веру ў Бога ў Святой Тройцы Адзінага, паўтараючы: верым у Цябе.
Н.: Верым у Цябе.

– Божа Ойча ўсемагутны, які ў сваёй спрадвечнай мудрасці стварыў сусвет і няспынна яго аднаўляеш.
– Божа Ойча, які ў сваёй бясконцай міласэрнасці справядліва кіруеш усім светам.
– Сыне Божы, які з невыказнай любові да чалавека стаўся ва ўсім падобным да нас, акрамя граху.
– Сыне Божы, які аддаў сваё жыццё на крыжы, каб збавіць чалавецтва.
– Духу Святы, які сваім святлом адорваеш людзей ва ўсе часы.
– Духу Святы, які ствараеш чыстыя сэрцы і напаўняеш іх любоўю.

С.: Няхай будзе праслаўлена Найсвяцейшая Тройца і непадзельная еднасць, бо аб’явіла нам сваю міласэрнасць.
Н.: Амэн.

qqqЛітанія да Найсвяцейшай Тройцы
(для прыватнага чытання)

Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
       – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,
       – змілуйся над намі.

Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,
праз якога і ў якім усё існуе,
       – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,
які Провідам сваім
як Айцец усім кіруеш,
       – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,
літасцівы, цярплівы
і вялікай міласэрнасці,
       – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,
Валадар над валадарамі,
Пан над усімі пануючымі,
       – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,
які не жадаеш
згубы грэшнага чалавека,
       – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,
які тых, хто пакутуе,
атуляеш сваёю ласкаю,
       – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, адзіны Божа,
імя якога – Бясконцая Міласэрнасць, 
       – змілуйся над намі.

Будзь да нас літасцівы,
– даруй нам, Пане.
Будзь да нас літасцівы,
– выслухай нас, Пане.

Ад зла ўсялякага
       – выбаў нас, Пане.
Ад пажару, голаду, вайны і заразы
       – выбаў нас, Пане.
Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці
       – выбаў нас, Пане.
Праз усемагутнасць Тваю,
Бога Айца і Стварыцеля нашага,
       – выбаў нас, Пане.
Праз уцелаўленне, муку і смерць Тваю,
Бога Сына, Збаўцы нашага,
       – выбаў нас, Пане.
Праз асвячэнне Тваё,
Бога Духа Святога,
Суцяшыцеля нашага,
       – выбаў нас, Пане.
Праз заступніцтва
Найсвяцейшай Панны Марыі
і ўсіх святых Тваіх
       – выбаў нас, Пане.

Мы, нягодныя стварэнні Твае,
просім Цябе
       – выслухай нас, Пане.
Каб мы Цябе, Бога нашага,
усім сэрцам, усёю душою
і ўсёю моцаю нашаю любілі,
       – выслухай нас, Пане.
Каб мы запаведзі Твае і навуку
верна захоўвалі,
       – выслухай нас, Пане.
Каб згоду і супакой
паміж уладаю і людзьмі
       – выслухай нас, Пане.
Ты памножыць меў ласку,
       – выслухай нас, Пане.
Каб край наш
ад усялякіх суровых пакаранняў
Тваёй справядлівасці
захаваць меў ласку,
       – выслухай нас, Пане.
Каб нам грахі нашыя адпусціць
і да хвалы Твайго Валадарства
прыняць меў ласку,
       – выслухай нас, Пане.

Святы Божа, Святы Моцны,
Святы Несмяротны,
       – даруй нам, Пане.
Святы Божа, Святы Моцны,
Святы Несмяротны,
       – выслухай нас, Пане.
Святы Божа, Святы Моцны,
Святы Несмяротны,
       – змілуйся над намі.

Молімся: Усемагутны вечны Божа, які даў сваім слугам у вызнаванні сапраўднай веры пазнаць хвалу Тройцы вечнай і ў сіле велічы ўслаўляць еднасць Боскасці, пакорна просім, каб мы сілаю гэтай веры заўсёды былі захаваныя ад усялякай небяспекі. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя.
Усе:
Амэн.

qqqМалітва да Найсвяцейшай Тройцы

Дзякуем Табе, Божа, што меў ласку аб’явіць нам праўду аб сабе, адзіным Богу, які жывеш у Трох Асобах. Спрадвечны, святы і ўсемагутны Божа Ойча, спрадвечны, святы і ўсемагутны Сыне Божы, спрадвечны, святы і ўсемагутны Духу Святы, няхай праслаўляюць Цябе ўсе народы. Божа, у Тройцы адзіны, веру, што Ты прабываеш у нас дзякуючы асвячальнай ласцы, веру, што, атрымліваючы Божае жыццё, мы прымаем таксама і Цябе.

Божа, Ты робіш нас высакароднымі, асвячаеш нас і ўзвышаеш, каб станавіліся мы годным памяшканнем для Цябе. Дзякуем Табе за гэтую вялікую ласку. Святы Божа, пакорна просім Цябе: кіруй намі, падтрымлівай у нас веру ў Тваю прысутнасць, дапамагай нам, каб ва ўсіх учынках мы памяталі пра сваю годнасць і праз хрысціянскае жыццё выказвалі сваю ўдзячнасць за ласку Твайго, Божа, жыцця ў нас.

Удзяляй нам таксама, Божа ў Тройцы адзіны, вялікі дар трывання ў добрым да канца свайго жыцця, а пасля дазволь нам сузіраць Цябе тварам у твар, жыць з Табою вечна і цешыцца бясконцым прабываннем з Табою. Амэн.

qqqМалітва св. Аўгустына да Найсвяцейшай Тройцы

Усемагутны Пане, у Тройцы адзіны Божа, які быў, ёсць і будзеш навекі! Табе давяраю сёння і на ўсе часы душу, цела, пачуцці мае, усе думкі мае, словы і ўчынкі, веру і нястомнасць у добрым, каб Ты сцярог іх кожную хвіліну майго жыцця. Выслухай мяне, о Найсвяцейшая Тройца, і абарані мяне ад усялякага зла, асабліва ад кожнай нявернасці ў адносінах да Цябе, ад усіх нагодаў да граху і ад усіх бачных і нябачных непрыяцеляў.

Прашу аб гэтым праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, праз малітвы святых патрыярхаў, заступніцтва святых Апосталаў, вернасць мучанікаў, чыстасць паннаў і заслугі Тваіх выбраных слугаў. Амэн.

Адноўлена 19.08.2010 10:51
 
© 2003-2024 Catholic.by