Крыжовы шлях Збаўцы нашага Езуса Хрыста | Друк |
У Ерузалеме ўзнікла традыцыя праходзіць па месцах, звязаных з мукай Езуса Хрыста, нашага Збаўцы, каб разважаць Яго крыжовы шлях на Кальварыю. З часам ва ўсім Касцёле пачалі ўзводзіць т. зв. «стацыі» мукі Пана. Вернікі, асабліва ў перыяд Вялікага посту, ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы пра цярпенні Збавіцеля.


Уступная малітва

О Езу, укрыжаваны мой Збаўца! Разважаючы пра Твае мукі, хачу перапрасіць Цябе за грахі, падзякаваць за вялікую любоў Тваю і выпрасіць ласку вытрываласці ў добрым.

Ахвярую Табе гэтыя малітвы і разважанні таксама за душы чыстцовыя; асабліва за душу N. (называецца імя).

Дапамажы мне, Езу мілы, у гэтай святой практыцы.
aСтацыя 1
Езус асуджаны на смерць

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 15):
Тады Пілат, хочучы дагадзіць людзям, адпусціў ім Барабу, а Езуса пасля бічавання аддаў на ўкрыжаванне.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!
aСтацыя 2
Езус бярэ крыж

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Яна (пар. Ян 19, 17):
І, несучы для сябе крыж, Ён выйшаў на месца, якое называлася Месцам Чэрапа, што па-габрэйску — Галгота.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Ты за нас цярпеў...
aСтацыя 3
Езус падае першы раз

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Яна (пар. Ян 12, 24):
«Калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Ты за нас цярпеў...
aСтацыя 4
Езус сустракае сваю Маці

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Лукі (пар. Лк 2, 34-35):
І благаславіў іх Сімяон і сказаў Марыі, Маці Яго: «Вось гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі, і на знак, якому супраціўляцца будуць. І праз Тваю душу пройдзе меч».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Ты за нас цярпеў...
aСтацыя 5
Сымон Кірынэец  дапамагае Езусу несці крыж

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 21):
І прымусілі нейкага прахожага Сымона Кірынэйца, бацьку Аляксандра і Руфа, які ішоў з поля, несці Ягоны крыж.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў...
aСтацыя 6
Вераніка выцірае твар Езуса

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Кнігі прарока Ісаі (пар. Іс 53, 2-3):
Не меў ён ні хараства, ні прыгажосці, каб мы паглядзелі на Яго, і не меў выгляду, каб прывабіць нас.
Зняважаны, адрынуты людзьмі, муж цярпення, ад якога адварочваюць  твар.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў...
aСтацыя 7
Езус падае другі раз

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 14, 34-35):
І Езус сказаў ім: «Сумуе душа Мая аж да смерці».
І, адышоўшы крыху, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго гэтая гадзіна.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў...
aСтацыя 8
Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Лукі (пар. Лк 23, 27-28):
Ішло за Ім вялікае мноства людзей і жанчын, якія плакалі і галасілі па Ім. А Езус жа, звярнуўся да іх і сказаў: «Дочкі ерузалемскія, не плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў...
aСтацыя 9
Езус падае трэці раз

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Мацвея (пар. Мц 11, 28-30):
«Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце супакой для душаў вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў...
aСтацыя 10
З Езуса здзіраюць адзенне

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 24):
«Падзялілі вопратку Ягоную, кідаючы жэрабя, каму што ўзяць».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў...
aСтацыя 11
Укрыжаванне Езуса

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 25-26):
Была ж трэцяя гадзіна, калі ўкрыжавалі Яго. І быў надпіс з віной Ягонай: «Кароль Юдэйскі». Разам з Ім укрыжавалі двух злачынцаў, аднаго з правага, другога з левага боку ад Яго.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў...
aСтацыя 12
Езус памірае на крыжы

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 33-39):
Калі надышла шостая гадзіна, цемра ахапіла ўсю зямлю аж да дзевятае гадзіны. Каля дзевятай гадзіны ўсклікнуў Езус моцным голасам: «Элі, Элі! лема сабахтані!» Што азначае: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?» Адзін жаўнер пабег, намачыў губку воцатам і, насадзіўшы яе на трысціну, паіў Яго. Езус жа, ускрыкнуўшы моцна, сканаў. Сотнік, які стаяў насупраць Яго, сказаў: «Сапраўды, Чалавек гэты быў Сынам Божым».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў...
aСтацыя 13
Езуса здымаюць з крыжа

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Яна (пар. Ян 9, 25. 32-34. 38):
Стаялі ж каля крыжа Езуса Маці Ягоная і сястра Маці Ягонай Марыя Клеопава, і Марыя Магдалена.
І прыйшлі жаўнеры, падышлі да Езуса і ўбачылі, што Ён ужо мёртвы, адзін з жаўнераў прабіў дзідаю Ягоны бок, і адразу выцекла кроў і вада. Пасля гэтага Юзаф з Арыматэі папрасіў Пілата, каб дазволіў забраць цела Ягонае».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў...
aСтацыя 14
Езуса кладуць у грабніцу

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 45-47):
Пілат, даведаўшыся ад сотніка, аддаў задарма  цела Юзафу. Ён, купіўшы палатно і зняўшы цела, захінуў у палатно і паклаў у магілу, якая была высечана ў скале, і прываліў камень да ўваходу ў магілу. А Марыя Магдалена і Марыя Юзафа глядзелі, дзе Яго паклалі.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў...

Перад алтаром:
Ты за нас цярпеў...

Няхай будзе пахвалёны Найсвяцейшы Сакрамэнт –
Праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
aМалітва на заканчэнне Крыжовага шляху

Езу Хрыстэ, наш Збаўца! На гэтым Крыжовым шляху спазналі мы Тваю бязмежную міласэрнасць і любоў да нас, грэшных. Ты сваёй мукай і смерцю на крыжы заплаціў Айцу Нябеснаму за нашыя правіны і заслужыў нам вечнае шчасце.

Прымі ж, Божа, у падзяку гэты шлях, які мы прайшлі разам з Табою. Дай, каб пачуццё, што ўзрушыла нас падчас гэтага шляху, трывала ў нашых душах і ў памяці ды сталася нам на збаўленне, а душам чыстцовым на палёгку.

Маці Божая, Валадарка свету, што мукі з Сынам дзяліла, маліся за нас грэшных і за душы памерлых, што прабываюць у чыстцы! Амэн.

Можна закончыць Крыжовы шлях малітвай за памерлых.

Адноўлена 19.08.2010 10:59
 
© 2003-2024 Catholic.by