Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
29.05.2017 10:46
Каментарый да літургіі

Сёння ўрачыстасць Спаслання Духа Святога — свята ўмацавання Касцёла і еднасці ўсіх ахрышчаных. З’яднаныя Духам Святым, мы праслаўляем Бога за справу збаўлення і дзякуем за Касцёл, які, напоўнены Духам Святым, вядзе нас да паўнаты любові і праўды. Просім Бога, каб ачысціў нашыя сэрцы агнём Духа Святога і ўчыніў нас сваёй святыняй, каб мы былі знакам еднасці ўсяго свету.

Каментарыі да літургіі слова

Дух Святы сышоў на апосталаў, і яны, напоўненыя Яго моцаю, пачалі размаўляць на мовах, зразумелых для ўсіх. Гэта знак Касцёла, які пасланы да ўсіх народаў і прамаўляе на зразумелай мове любові, збіраючы рассеяныя народы ў адну сям’ю.

Дух Святы і надалей прысутны ў Касцёле і ўзбагачае яго разнастайнымі дарамі, падтрымліваючы ў еднасці. Хрыстус праз Духа Святога і сёння дае Касцёлу сапраўдны спакой і прабачэнне, як некалі апосталам, сабраным у вячэрніку.

Малітва вернікаў

У дзень Спаслання Духа Святога ўзнясём нашыя супольныя просьбы да Бога.

  1. Молімся за святы Касцёл, каб усіх яго вернікаў ажыўляў Дух уваскрослага Хрыста. Цябе просім...
  2. Молімся за Святога Айца Францішка, каб вучэнне Хрыста, якое ён нясе ўсім людзям, спрыяла ўсталяванню спакою і міру ў свеце. Цябе просім...
  3. Молімся аб новых, шчодрых і святых пакліканнях да святарскага і кансэкраванага жыцця, каб усё больш маладых людзей імкнулася стаць сведкамі Бога ў сучасным свеце. Цябе просім...
  4. Молімся за людзей нешчаслівых, хворых і самотных, каб Дух Святы, Суцяшыцель, адарыў іх новымі сіламі і паказаў сэнс цярпення. Цябе просім...
  5. Молімся за людзей, якія жывуць у граху, каб пачулі голас Духа Святога, які заклікае іх да навяртання. Цябе просім...
  6. Молімся за нас, тут прысутных, каб дарамі Духа Святога мы былі ўмацаваныя ў веры і надзеі. Цябе просім...

Ойча, Ты навекі з’яднаў нас у сваёй любові, учыні, каб хвала змёртвыхпаўстання Твайго Сына і моц Духа Святога вялі нас да глыбейшага пазнання Тваіх таямніцаў. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Падрыхтаваў Януш Чарнамораў,
навучэнец пінскай семінарыі

Адноўлена 22.05.2017 10:50
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)