Святы Ян І, Папа і мучанік | Друк |
Святы Ян І, Папа і мучанікНарадзіўся ў другой палове V ст. у Таскане (Італія). 13 жніўня 523 г. быў абраны на пасад святога Пятра. Спазнаў вялікае прыніжэнне ад караля остготаў Тэадорыка І, тагачаснага валадара Італіі. Тэадорык загадаў Яну І паехаць у Канстанцінопаль да імператара Юстыніяна І, каб той адклікаў эдыкт, у якім асуджалася арыянства, і такім чынам вымушаў Папу падтрымаць гэтую ерась. Ян І вярнуўся ў 526 г., аднак без вынікаў, на якія разлічваў Тэадорык.
Разгневаны кароль загадаў схапіць Папу і зняволіць яго ў Равэнне. Неўзабаве пасля гэтага, 18 мая 526 г., Ян І памёр, не стрываўшы такога здзеку, і таму ўшаноўваецца як мучанік. Яго рэліквіі знаходзяцца ў базыліцы святога Пятра ў Рыме.

Успамін: 18 мая
Адноўлена 15.07.2009 17:42
 
© 2003-2024 Catholic.by