Святая Марыя Магдалена Паццы, панна | Друк |
Святая Марыя Магдалена Паццы, панныНарадзілася 2 красавіка 1566 г. у Фларэнцыі і на хросце атрымала імя Кацярына. З дзяцінства была вельмі рэлігійная і ва ўзросце 16 гадоў уступіла ў фларэнтыйскі кляштар кармэлітак, прыняўшы імя Марыя Магдалена. Неўзабаве пасля гэтага ў яе жыцці з’явіліся моцныя фізічныя і духоўныя цярпенні, а таксама шматлікія містычныя бачанні, падчас якіх яна размаўляла з Хрыстом, а іншыя сёстры запісвалі гэтыя размовы.
Пэўны час Марыя Магдалена адчувала боль ад цярнёвай кароны. Падчас аднаго з бачанняў Марыя Магдалена атрымала наказ паспрыяць аднаўленню Касцёла і напісала ў сувязі з гэтым лісты да Папы і многіх касцёльных іерархаў. Пасля доўгіх цярпенняў памерла 25 мая 1607 г. і была пахаваная ў сваім кляштары. Яе цела засталося нятленным.

Успамін: 25 мая
Адноўлена 15.07.2009 17:42
 
© 2003-2020 Catholic.by