Святы Ян Кенцкі, святар | Друк |
Святы Ян Кенцкі, святарЯн Кенцкі нарадзіўся 23 чэрвеня 1390 г. у Кентах (Польшча). У 23 гады распачаў навучанне ў кракаўскай акадэміі, якую скончыў праз пяць гадоў са ступенню магістра вольных мастацтваў. На працягу васьмі гадоў кіраваў школаю пры кляштары канонікаў, дзе займаўся таксама перапісваннем манускрыптаў.

Ян Кенцкі вылучаўся сваёй пабожнасцю і міласэрнасцю, а таксама лічыўся добрым прамоўцам. Быў выкладчыкам філасофіі і тэалогіі ў кракаўскай акадэміі. Для студэнтаў ён стаў сапраўдным сябрам, многіх з іх матэрыяльна падтрымліваў і даваў прытулак у сваім доме. Памёр у 1473 г. у Кракаве напярэдадні Божага Нараджэння. Святы Ян Кенцкі з’яўляецца апекуном студэнтаў і выкладчыкаў.

Успамін: 23 снежня
Адноўлена 15.07.2009 17:39
 
© 2003-2024 Catholic.by