Святы Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор, святар | Друк |
Святы Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор, святарНарадзіўся ў 1673 г. у Францыі ў беднай сям’і. Маючы 27 гадоў прыняў святарскае пасвячэнне. Падчас свайго святарскага служэння ў Нанце заснаваў Супольнасць Дачок Божай Мудрасці, якія даглядалі хворых і вучылі бедных. Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор памёр 28 красавіка 1716 г.

З яго імем звязана таксама Манфорцкае таварыства Марыі (манфартане), афіцыйна заснаванае праз некалькі гадоў пасля смерці святога. Яго паслядоўнікі і сёння працуюць у розных кутках свету, прыходзячы на дапамогу найбольш бедным людзям. Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор напісаў шмат рэлігійных твораў, сярод якіх найбольш папулярны «Трактат пра сапраўднае ўшанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі».

Успамін: 24 красавіка
Адноўлена 15.07.2009 17:33
 
© 2003-2024 Catholic.by